нарадзіўся ў 1973 годзе ў Дзебрацэне на Вугоршчыне. У 2000-ым годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1998-ым годзе браў урокі акварэлі ў віленскага мастака Эдуарда Падбярэзскага. 1999 — 2001 — урокі жывапісу ў мастака Уладзіміра Акулава. 2001-2002 — вучоба ў Маскве на Вышэйшых літаратурных курсах (семінар крытыкі). Адзін з патрыярхаў творчага руху Бум-Бам-Літ (1995 — 1998). Сябра суполкі “Шмэрцвэрк”. Аўтар кніг: “Бочкавы краб” (1995), “Афрыканскія матывы” (1996), “Клёкатамус” (1996), “Штабкавы тамтам” (1998), “Тамбурны маскіт” (2001). Перакладаўся на польскую, літоўскую, латышскую, расейскую, ангельскую, балгарскую, шведскую, фінскую, нямецкую мовы. Актыўна працуе ў галіне сінтэзаванага мастацтва.



Мастацкія творы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Літвы, Нямеччыны, Швецыі, Фінляндыі.

***


У маіх руках чорная пячатка

нашага штодзённага вар'яцтва

Я праектую графічную рэальнасць

у якой знаходзімся ўсе мы

апошнія некалькі стагоддзяў

Лятуць самалёты як нехлямяжыкі

да хвастатых аблачынак

У бок паднябеснфй вежы дзе

адлюстроўваецца сум ветра

паветра раветра суветра куветра

наветра леветраневетра зіветра

муветра хаветра жаветра

шы-ве-тра